ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Культурна-асветніцкі праект “Драма Першай сусветнай”
Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў

У дар бібліятэцы перададзена калекцыя эстампаў

У дар бібліятэцы перададзена калекцыя эстампаў
Іншыя навіны

Нацыянальную бібліятэку наведала сям’я вядомых беларускіх мастакоў – Г.Г. Паплаўскі, Н.М. Паплаўская і К.Г. Паплаўская. Усе яны працуюць у розных тэхніках станковай і кніжнай графікі, жывапісу.


Шаноўныя госці ў суправаджэнні намесніка дырэктара бібліятэкі А.А. Сушы і галоўнага бібліёграфа Г.М. Апановіч азнаёміліся з экспазіцыяй музея кнігі, работай залы дакументаў па мастацтве і аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў, агледзелі мастацкія галерэі.

Прызнаныя майстры графікі перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі калекцыю эстампаў. Гэта ілюстрацыі Георгія Георгіевіча Паплаўскага да твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, выкананыя ў тэхніцы афорта; аўталітаграфіі да аповесцей Васіля Быкава; таксама работы Наталлі Мікалаеўны Паплаўскай да першага ілюстраванага выдання рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”, па-майстэрску выкананыя ў тэхніцы лінагравюры.

Навіны

1 Кра 2020

Яго імя згадваецца разам з малодшым братам, класікам Максімам Багдановічам. І ролю старэйшага брата ў станаўленні пісьменніка і грамадзяніна недаацэньваць нельга. Менавіта таму супрацоўнікі музея працягваюць пошукі матэрыялаў, звязаных з В. Багдановічам, даследуюць матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах розных музеяў і архіваў.

Навіны бібліятэк

1 красавіка 1945 года. 39 дзён да Перамогі

1 Кра 2020

Дырэктыва Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб правядзенні наступальнай аперацыі на Берлін. Узяцце крэпасці Глогау. Акружэнне саюзнікамі рурскай групоўкі нямецкіх войскаў. Аднаўленне Мінска. Гастролі Дзяржаўнага літоўскага джаз-аркестра. Канферэнцыя бібліятэкараў Масквы. Газеты: “Звязда” (№ 60, 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 151), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 сакавіка 1945 года. 40 дзён да Перамогі

31 Сак 2020

Указ аб узнагароджанні ордэнам “Перамога”. Наступленне саюзнікаў. Зварот сялян Гродзенскай вобласці. Набор на рабочыя спецыяльнасці. Гастролі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР. Газеты: “Звязда” (№ 59), “Советская Белоруссия” (№ 58), “Гродненская правда” (№ 43).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 Сак 2020

Ці можа дапамагчы рэальны мінулы ці ўяўны літаратурны досвед нам, сучасным, у разуменні і пражыванні новай паляндры – каранавіруса? Так, напрыклад, французы, італьянцы, бельгійцы перачытваюць А. Камю: як толькі абвясцілі пра новы вірус, узняўся продаж эсэ А. Камю "Паляндра". А што могуць пачытаць беларусы?

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111