ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Бялынічах прэзентавалі электронныя краязнаўчыя выданні
Святкуем Дзень беларускага пісьменства разам з бібліятэкай!

У Бялынічах прэзентавалі “Духоўныя скарбы зямлі беларускай”

У Бялынічах прэзентавалі “Духоўныя скарбы зямлі беларускай”
Іншыя навіны

6 верасня на пляцоўцы Бялыніцкага раённага цэнтра культуры распачалася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Духоўныя скарбы зямлі беларускай”. Экспазіцыя пачала работу ў рамках XXVII Дня беларускага пісьменства.

Выстаўка складаецца з чатырох тэматычных раздзелаў. “Беларусь праваслаўная і каталіцкая” распавядае аб храмах нашай краіны. Яны з’яўляюцца носьбітамі шматвекавой гісторыі народа, якому давялося шмат вынесці, і у той жа час перадаюць памкненне да міру, адданасці гуманістычным ідэалам.

Раздзел “Іканапісь Беларусі” прысвечаны помнікам сакральнага жывапісу і станаўленню іканапіснай школы на беларускіх землях. У ім прадстаўлены работы вядомых даследчыкаў дадзенай тэмы: Н.Ф. Высоцкай, Г.А. Флікоп-Світы, Г.Р. Нячаевай.

У 2020 годзе беларусы святкуюць 550-годдзе з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай. Асобны раздзел выстаўкі – “Жыровіцкая святыня” – прысвечаны Жыровіцкаму Успенскаму мужчынскаму кляштару, дзе захоўваецца святыня, шанаваная не толькі беларусамі, але і вернікамі іншых краін.

Заключная частка выстаўкі “Іконы: даследаванні” змяшчае выданні аб феномене іконы з пункту гледжання тэалогіі, іканаграфіі і нават уфалогіі. Менавіта манаграфія вучонага-ўфолага І. Бутава прысвечана феномену абнаўлення ікон і іншых цудаў, якія мелі месца на тэрыторыі Украіны, Расіі і Беларусі ў ХІХ – першай палове ХХ стст.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам