ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тайна загадкавай фігуры, што з’явілася некалькі дзён таму ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, нарэшце раскрыта
Акцыя дарэння кніг бібліятэкам мінскіх каледжаў

У Брэсце прэзентавалі новы праект, прысвечаны гістарычным сімвалам горада

У Брэсце прэзентавалі новы праект, прысвечаны гістарычным сімвалам горада
Іншыя навіны

28 сакавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя новага праекта “Гістарычныя сімвалы Берасця”, у якой прыняў удзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

У рамках праекта запланавана правядзенне серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці.

Brest_Susha_1.JPG

Аляксандр Суша выступіў з лекцыяй і відэапрэзентацыяй на тэму “Берасцейская Біблія як культурны брэнд горада, вобласці, краіны”. Ён закрануў тэмы вывучэння эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, гісторыі кнігавыдавецкай справы і Берасцейскай друкарні XVI ст., жыцця і дзейнасці князя-асветніка Мікалая Радзівіла Чорнага. Асноўная ўвага ў выступленні была нададзена гісторыі стварэння і вывучэння Брэсцкай Бібліі.

Па матэрыялах сайта Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

Навіны

Беларускі бэстселер 1920-х: аповесць Міхася Зарэцкага “Голы звер”

28 Май 2020

Міхась Зарэцкі, паводле ягоных уласных успамінаў,распачаў свае літаратурныя спробы пасля яркага ўражання ад незвычайнага сну. Надалей, атрымліваючы ўсё болей і болей жыццёвага ды пісьменніцкага досведу, ён адтачыў сваё майстэрства на кароткай прозе. І аповесць “Голы звер” (1926) стала як бы лагічным працягам творчага і асобаснага сталення пісьменніка.

Блог прафесійнага чытача

Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця

26 Май 2020

26 мая аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў праведзены вэбінар для абласных бібліятэк на тэму “Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця”.

Бібліятэка анлайн

111