ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прафесіяналізм. Адвага. Гонар
Беркаўскія чытанні – 2023

У Бішкеку абмеркавалі пытанні папулярызацыі чытання і гісторыка-культурнай спадчыны

У Бішкеку абмеркавалі пытанні папулярызацыі чытання і гісторыка-культурнай спадчыны
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Кніга, чытанне і інстытуты памяці ў інфармацыйным грамадстве”, якая адбылася 24–27 мая ў Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка).

Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца павышэнне і ўмацаванне ў грамадскай свядомасці важнасці і актуальнасці праблем падтрымкі і развіцця чытання ў дзяржавах – удзельніцах СНД.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Юр’еўна Кніжнікава ўзяла ўдзел у канферэнцыі і выступіла з дакладам аб сучасных формах і метадах папулярызацыі кнігі і чытання з вопыту бібліятэкі.

Удзельнікі традыцыйна абмяркоўвалі актуальныя праблемы і перспектывы палітыкі і дзейнасці кожнай краіны СНД па падтрымцы і развіцці чытання, ролю кнігі і чытання ў вырашэнні сацыяльна значных праблем, шляхі і сродкі павышэння сацыяльнай эфектыўнасці праграм і праектаў па папулярызацыі чытання, а таксама развіццё міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў сферы папулярызацыі чытання і медыйна-інфармацыйнай дасведчанасці.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 150 кіраўнікоў найбуйнейшых бібліятэк, выдавецтваў, прадпрыемстваў кніжнага гандлю, органаў улады і ўстаноў у сферы навукі і адукацыі, мастацтва і культуры, камунікацыі і інфармацыі, грамадскіх арганізацый і бізнесу з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Туркменістана, Узбекістана.

У рамках канферэнцыі таксама адбыўся круглы стол на тэму “Музейная справа і ахова культурных каштоўнасцей”, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Чынгіза Айтматава.

Па выніках форуму была прынята рэзалюцыя, а таксама апублікаваны электронны зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міжрэгіянальны цэнтр бібліятэчнага супрацоўніцтва, Расійскі камітэт праграмы ЮНЕСКА “Інфармацыя для ўсіх”, Нацыянальны гістарычны музей Кыргызскай Рэспублікі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД і Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам