ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беатыфікацыя Францыска Скарыны: годная справа дзеля кансалідацыя нацыі
Міжнародны навуковы круглы стол “Сучасныя біблейскія даследаванні”

У бібліятэцы прэзентавалі выданне “Бачу Беларусь такой”

У бібліятэцы прэзентавалі выданне “Бачу Беларусь такой”
Іншыя навіны

16 кастрычніка ў бібліятэцы адбыліся прэзентацыя кнігі  “Бачу Беларусь такой” і адкрыццё фотавыстаўкі Уладзіслава Цыдзіка, прысвечаныя Году малой радзімы.

Удзельнікі мерапрыемства адразу акунуліся ў атмасферу творчасці. Вядучы прэзентацыі, беларускі паэт, публіціст, галоўны дырэктар міжнароднага радыё “Беларусь” Навум Гальпяровіч прачытаў уласны верш “Якой я бачу Беларусь” і выказаў сваё стаўленне да выдання:

– Сёння, тут, у галоўным кніжным храме краіны – Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – адпраўляецца ў вялікае жыццё новае выданне. Дарэчы, яго падтрымалі і нашы аматары мастацкага слова. Вершы 65 сучасных беларускіх паэтаў удала дапаўняюць фотаздымкі. Узнёслыя словы гучаць, як гімн улюбёнасці ў родную зямлю, яе цудоўныя краявіды.

Сярод выступоўцаў таксама былі прадстаўнікі Выдавецкага дома “Звязда”, палітыкі, культурныя дзеячы, паэты, аўтары і выканаўцы песняў.

Кніга “Бачу Беларусь такой” выйшла пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе адразу на трох мовах – беларускай, англійскай і рускай. Яна з’яўляецца своеасаблівым працягам тэмы, распачатай два гады таму ў фотаальбоме “Зачараваны Беларуссю”. Асаблівасцю новай кнігі сталі апублікаваныя ў ёй вершы. Укладальнік абодвух выданняў – Алена Стэльмах, пісьменніца, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Даўгаполава выказала падзяку за цікавы праект да Года малой радзімы і ва ўрачыстай абстаноўцы разам з фатографам Уладзіславам Цыдзікам перарэзала стужку, пазначыўшы адкрыццё выстаўкі здымкаў, якія ўвайшлі ў новую кнігу.

44 фотапогляды на краіну пазнаёмяць наведвальнікаў з разнастайнайнымі куткамі Беларусі. Аўтар здымкаў Уладзіслаў Цыдзік – чалавек, апантаны творчасцю. У розных па сваіх кампазіцыйных памкненнях, ілюстрацыях бачны не толькі адбіткі рэчаіснасці, позірк сведкі падзей, але і высокая праява натуры майстра.


Выстаўка будзе працавать у галереі “Ракурс” да 16 лістапада 2018 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Прадстаўленыя кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 61.
Е-mail: pr@nlb.by

Глядзіце таксама пра прэзентацыю кнігі "Бачу Беларусь такой" сюжэт СТВ і наш фотарэпартаж:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам