ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цудоўны свет любоўю матчынай
Адкрыты доступ да электроннай бібліятэкі Bookshare

У бібліятэцы прэзентавалі кнігу пра Беларускую акадэмію авіяцыі

У бібліятэцы прэзентавалі кнігу пра Беларускую акадэмію авіяцыі
Іншыя навіны

14 кастрычніка прайшла прэзентацыя кнігі “Белорусская государственная академия авиации: история и перспективы развития”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава і рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Арцём Шагідэвіч.

На прэзентацыі выступіў былы начальнік Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа, член ветэранскай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Мікалай Сідаровіч. Ён расказаў пра гісторыю айчыннай авіяцыі, распавёў пра былыя заслугі галіны і пажадаў сучаснікам дабіцца вышынь у сферы адукацыі.

Юбілейная манаграфія прысвечана гісторыі стварэння, станаўлення, развіцця і ўдасканалення нацыянальнай школы падрыхтоўкі авіяцыйных спецыялістаў – ад Мінскага авіяцыйнага тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі да Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Экзэмпляр выдання папоўніў калекцыю Нацыянальнай бібліятэкі.

На прэзентацыі былі прадстаўлены выданні з фондаў “алмаза ведаў”. Гэта кнігі на тэму сусветнай і айчыннай гісторыі авіяцыі, як ваеннай, так і грамадзянскай, а таксама выданні, прысвечаныя гісторыі акадэміі-імянінніцы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам