ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Берасцейская Біблія: адкрыты дотык
Дарожная азбука

У бібліятэцы прайшоў семінар па справаводстве

У бібліятэцы прайшоў семінар па справаводстве
Іншыя навіны

27 верасня ў бібліятэцы прайшоў семінар “Захоўванне дакументаў у арганізацыі: стварэнне і праца архіва, адбор дакументаў для захоўвання і знішчэння”.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У семінары прынялі ўдзел спецыялісты, адказныя за справаводства ва ўстановах культуры. Гэта супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага дзяржаўнага музея-архіва літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый галіны.

Адкрыла семінар і расказала “Аб арганізацыі работы архіваў дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь” начальнік аддзела арганізацыйнай працы і дакументазвароту Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена Быкава.

Вядучы архівіст агульнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Яна Пляшкевіч выступіла з дакладам “З вопыту работы архіва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: стварэнне i арганiзацыя работы”.

Завяршальным стала паведамленне “Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і арганізацыя работы архіва ў дзяржаўнай арганізацыі” загадчыцы аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Таццяны Шаўчэнка.

Для ўдзельнікаў семінара правялі аглядную экскурсію па “алмазу ведаў”, падчас якой яны азнаёміліся з архівасховішчам галоўнай бібліятэкі краіны.

Прэзентацыя

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Як трусік Пітэр і Джамайма Крак стварылі першы кніжны мерч

11 Чэр 2021

Пра любое новае захапленне часта хочацца крычаць на ўвесь свет. Зачапіла кніга? Куплю закладкі з цытатамі! Спадабалася музычная група? Хутчэй, трэба купіць футболку з яе лагатыпам! Уразіў новы фільм? Ну, вы зразумелі ход думкі. Чым бы мы ні захапляліся, напэўна ў свеце ўжо ёсць падыходзячы мерч – вопратка, аксесуары і іншыя рэчы з сімволікай. Лічыцца, што эпоха мерчу пачалася з дыснееўскай Беласнежкі і выпуску лялек з галоўнай гераіняй, гномамі і добрымі звярамі-сябрамі. Але мала хто ведае, што першы сапраўдны мерчандайз быў... кніжным. Хвіліначку ўвагі, спадары і спадарыні: сёння мы паглядзім, як трусік Пітэр і Беатрыс Потэр сталі піянерамі ў гэтай няпростай справе і што з гэтага выйшла.

Аўтарскі погляд

Віртуальная чытальная зала НББ для публічных бібліятэк Мінскай вобласці: інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў у сучасных умовах

10 Чэр 2021

Нацыянальная бібліятэка працягвае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням метадычнага забеспячэння работы публічных бібліятэк розных рэгіёнаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўнае папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 Чэр 2021

Фонды бібліятэкі ўвесь час папаўняюцца, але найбольшую цікавасць і каштоўнасць уяўляюць кнігі і экспанаты, якія трапляюць у галоўнае кнігасховішча краіны з уласных палічак саміх аўтараў ці іх нашчадкаў. Сёння мы рады прадставіць вам такое выданне.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Апублікаваныя відэаматэрыялы сімпозіума “Узаемадзеянне бібліятэк, выдавецтваў і кнігараспаўсюджвальнікаў у Расіі і свеце – вопыт і перспектывы”

9 Чэр 2021

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных бібліятэк розных краін і спецыялісты выдавецкіх і кнігараспаспаўсюджвальных арганізацый.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111