ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інстытут Польскі ў Мінску – партнёр у арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Добрыя казкі Алеся Савіцкага

У бібліятэцы прайшоў калядны канцэрт

У бібліятэцы прайшоў калядны канцэрт
Іншыя навіны

18 студзеня для супрацоўнікаў бібліятэкі адбылося святочнае мерапрыемства “Калядны рэтра-шлягер”.

Канцэрт стаў завяршальным акордам у чарадзе зімовых свят. Гледачы змаглі акунуцца ў атмасферу настальгіі і ўспомніць пра самае галоўнае – любоў і надзею.

У канцэрце прынялі ўдзел спявак, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, кавалер ордэна Францыска Скарыны Алег Сямёнаў, выканаўца песень Вераніка Цубікава, а таксама тэатр танца “Отражение” і танцавальны калектыў “Задоринка”.

Выканаць рэтра-песні 60-х гадоў на сцэну выйшлі і супрацоўнікі бібліятэкі: Наталля Жывалкоўская, Кацярына Гарошка, Васіль Прус, Наталля Святлова і Леанід Крыўцоў.

Дарагія калегі!
Няхай 2019 год прынясе вам многа шчасця, удачы, усмешак і цяпла, будзе шчодры на яркія падзеі і прыемныя ўражанні!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам