ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
Творчая заняткі “Каляровыя фантазіі”

У бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Захаванне гістарычнай памяці – умова захавання міру”

У бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Захаванне гістарычнай памяці – умова захавання міру”
Іншыя навіны

17 мая ў галоўнай бібліятэцы краіны ў рамках пасяджэння клуба “Пфармат: Педагог. Патрыёт. Прафесіянал” адбылася дыялогавая пляцоўка “Захаванне гістарычнай памяці – умова захавання міру”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, старшыня секцыі па адукацыі і патрыятычным выхаванні ў маладзёжным савеце пры Мінскім гарадскім савеце дэпутатаў Марыя Буніна, навучэнцы Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай спадчыны і гістарычнай памяці, патрыятычнага выхавання моладзі, яе ролі ў сучасным свеце.

Прыемным момантам сустрэчы стала ўручэнне чытацкіх білетаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі навучэнцам 1-га курса спецыяльнасцей “дашкольная адукацыя” і “пачатковая адукацыя” Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.

Жадаем нашым новым чытачам заўсёды ісці на святло ведаў, знаходзіць час для чытання кніг і стаць сапраўднымі педагогамі, прафесіяналамі і патрыётамі краіны!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам