ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Місія – выратаваць кнігу: інтэрв’ю з рэстаўратарам Людмілай Палтаран
Лекцыя-канцэрт “Узлёт рускай музычнай думкі”

У бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу “Мір у душы – мір у краіне”

У бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу “Мір у душы – мір у краіне”
Іншыя навіны

28 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Мір у душы – мір у краіне” ў намінацыі “Верш” у рамках творчага праекта “Шчасце – жыць у мірнай краіне!”.

Традыцыйна канец верасня ў Беларусі – асаблівы перыяд. У гэтым адрэзку часу тры значныя даты: Дзень народнага адзінства (17 верасня), Дзень міру Рэспублікі Беларусь (трэці аўторак верасня), Міжнародны дзень міру (21 верасня). Сімвалічна, што ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу адбылося ў рамках святкавання гэтых дат.

Konkurs-mir-5.jpg

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі парламента, урада, міністэрстваў Рэспублікі Беларусь, замежных дыпламатычных місій і арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, вядомыя паэты і пісьменнікі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Ганаровыя госці зачыталі выбраныя вершы і ўручылі памятныя падарункі. Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава зачытала твор “Мая краіна – мае людзі” Любові Ляшчынскай і адзначыла аўтара спецыяльным прызам – альбомам “Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 100 гадоў”.

У рамках урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько перадаў у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі трылогію кніг “Краіна міру. Вершы”, “Краіна міру. Проза”, “Храмы краіны. Малюнкі”. Выданні з лепшымі работамі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Мір у душы – мір у краіне” стануць каштоўным папаўненнем калекцыі галоўнай бібліятэкі краіны.

Konkurs-mir-2.jpg

Для пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу была праведзена экскурсія па “алмазе ведаў”, падчас якой госці пазнаёміліся з архітэктурай і мастацкім афармленнем будынка, даведаліся больш пра векавую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі, пабывалі ў музеі кнігі і падняліся на аглядную пляцоўку.

Рэспубліканскі конкурс “Мір у душы – мір у краіне” праводзіцца з 2018 года грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд міру”. Сёлета ён арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквы і накіраваны на распаўсюджванне духоўна-маральных, нацыянальных і культурных каштоўнасцей, а таксама ідэі каштоўнасці міру і патрыятызму сярод навучэнцаў Рэспублікі Беларусь, умацавання дружбы і згоды ў грамадстве.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам