ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Майстар-клас ад мастака
Пра выстаўку рарытэтаў да Дня Канстытуцыі

У бібліятэцы адкрылася выстаўка “Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі”

У бібліятэцы адкрылася выстаўка “Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі”
Іншыя навіны

16 сакавіка ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў імпрэзы звярнуўся генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён прадставіў асноўную ідэю экспазіцыйнага праекта рарытэтаў і выказаў словы ўдзячнасці ўстановам-партнёрам з Латвіі ў супрацы з якімі была падрыхтавана выстава.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эйнарс Семаніс акцэнтаваў увагу на тым, што правядзенне супольных мерапрыемстваў у сферы культуры спрыяе развіццю прафесійных кантактаў і станоўча ўплывае на ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж нашымі краінамі.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Абрамаў падкрэсліў, што выстава дазваляе звярнуцца да важнай крыніцы нашай прававой традыцыі і культуры – Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., стварэнне якога было значным крокам у развіцця канстытуцыйнага заканадаўства ў Еўропе і свеце.

У сваім выступленні Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, звярнуў увагу на асаблівасці рукапіснага перакладу Статута ВКЛ 1588 г. на нямецкую мову са збору Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта. Даследчык зазначыў, што кніжны помнік сведчыць пра афіцыйнае выкарыстанне беларуска-літоўскай протаканстытуцыі на землях Латвіі і пацвярджае старажытныя культурныя, эканамічныя і палітычныя сувязі нашых народаў.

Госці імпрэзы пазнаёміліся з выставай рарытэтаў “Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі”, на якой прадстаўлены ўнікальныя і надзвычай рэдкія асобнікі Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта.


Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 19 красавіка 2020 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак і заказу экскурсій: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам