ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка прапануе “Калекцыю графікі”
Прафесіяналізм. Адвага. Гонар

У бібліятэцы абмеркавалі выкананне Нацыянальнага плана па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў

У бібліятэцы абмеркавалі выкананне Нацыянальнага плана па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў
Іншыя навіны

30 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло выязное пасяджэнне Рэспубліканскага міжведамаснага савета па правах інвалідаў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел члены савета і прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з умовамі Нацыянальнай бібліятэкі для доступу інвалідаў і фізічна аслабленых асоб да інфармацыйных рэсурсаў і паслуг, сацыякультурных мерапрыемстваў, з магчымасцямі атрымання бібліятэчна-інфармацыйных і сацыякультурных паслуг не толькі ў чытальных залах, але і дыстанцыйна.

На пасяджэнні абмеркавалі выкананне Нацыянальнага плана па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў, рашэнняў Рэспубліканскага міжведамаснага савета па правах інвалідаў, актуальныя пытанні па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб ва ўстановах культуры, пашырэнне доступу інвалідаў да інфармацыі, унеслі шэраг прапаноў аб удасканаленні працы.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Літаратурны дыктант упершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 Вер 2023

23 верасня ўпершыню на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбылася міжнародная асветніцкая акцыя ў падтрымку кнігі і чытання “Літаратурны дыктант”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам