ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Электронная калекцыя твораў беларускіх пісьменнікаў на ўзбекскай мове перададзена ў Нацыянальную бібліятэку
У Цімкавічах ушанавалі памяць Кузьмы Чорнага

У бібліятэцы абмеркавалі патрыятычнае выхаванне беларусаў

У бібліятэцы абмеркавалі патрыятычнае выхаванне беларусаў
Іншыя навіны

29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага міжведамаснага каардынацыйнага савета па патрыятычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь пад старшынствам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Луцкага.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Мыслівец, рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, сакратар савета Юрый Бондар, прадстаўнікі міністэрстваў, Палаты прадстаўнікоў, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў.

Падчас нарады былі разгледжаны пытанні выканання Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022–2025 гады і мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны як фактару патрыятычнага выхавання насельніцтва, патрыятычным каштоўнасцям у сучасных уяўленнях беларусаў (з вопыту сацыялагічнага даследавання Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі), фарміраванню банка даных аб’ектаў нацыянальнага здабытку Рэспублікі Беларусь.

Спецыяльна да пасяджэння каардынацыйнага савета Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала тэматычную выставу-прагляд выданняў, прысвечаных дзяржаўным сімвалам, эканоміцы, палітыцы і ідэалогіі Беларусі, культурнай і гістарычнай спадчыне нашай краіны. Выданні адлюстроўваюць асаблівую значнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, узрастаючую ролю і вопыт устаноў адукацыі па выхаванні розных узроставых катэгорый нашых грамадзян.

Рэспубліканскі міжведамасны каардынацыйны савет па патрыятычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь з’яўляецца пастаянна дзеючым калегіяльным дарадчым органам. Асноўная яго задача –каардынацыя ўзаемадзеяння рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых зацікаўленых па патрыятычным выхаванні насельніцтва.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам