ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб прафесіі бібліятэкара – у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”
Наведайце “Арт-Мінск Маргарыты Маніс”

У Барысаве прайшло пасяджэнне абласной школы дырэктара

У Барысаве прайшло пасяджэнне абласной школы дырэктара
Іншыя навіны

31 мая на базе Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева прайшла абласная школа дырэктара на тэму “Публічная бібліятэка сёння: новыя стратэгіі ў дзейнасці”.

Напярэдадні пасяджэння, яго ўдзельнікі наведалі Зембінскі цэнтр культуры, пазнаёміліся з працай сельскай бібліятэкі № 21 в. Зембін, гарадской бібліятэкі № 1 г. Барысава і Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева.

Shkola-dyrektara_Barysau-2.jpg

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі як метадычнага і каардынацыйнага цэнтра бібліятэк Беларусі таксама былі запрошаны на семінар.

Загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Анастасія Маслоўская пазнаёміла ўдзельнікаў пасяджэння з вынікамі работы публічных бібліятэк рэспублікі ў 2022 годзе, зрабіўшы акцэнты на праблемныя пытанні бібліятэчнай галіны.

Shkola-dyrektara_Barysau-3.jpg

Галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева падзялілася з калегамі методыкай работы Нацыянальнай бібліятэкі з рэдкай кнігай на этапах яе выяўлення, апісання і ўліку, распавяла пра тонкасці гэтага кірунку бібліятэчнай дзейнасці, сфакусіравала ўвагу калег на асаблівых, далікатных яе момантах.

Shkola-dyrektara_Barysau-4.jpg

Ірына Кукета, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства, у сваім выступленні асвятліла работу Нацыянальнай бібліятэкі па метадычным суправаджэнні дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі, якія дзейнічаюць на базе бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама азнаёміла з вынікамі статыстычнага маніторынгу іх дзейнасці па выніках 2022 года.

Shkola-dyrektara_Barysau-5.jpg

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

22 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам