ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)
Запрашаем на відэапрэзентацыю выставы “З кніг Уладзіміра Караткевіча”

У “алмазе ведаў” адкрыліся VI Беларускія Калядныя чытанні

У “алмазе ведаў” адкрыліся VI Беларускія Калядныя чытанні
Іншыя навіны

26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё VI Беларускіх Калядных чытанняў.

Тэма гэтага года – “Гістарычная памяць народа: 550-годдзе з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе Жыровіцкага манастыра, 800-годдзе святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага”.

У пленарным пасяджэнні ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, духавенства.

Сённяшняя канферэнцыя стала добрай пляцоўкай для разгляду актуальных пытанняў плённага супрацоўніцтва царквы і дзяржавы, маральнай сферы і гісторыка-культурнай спадчыны.

На навукова-практычным форуме абмяркоўвалася важнасць юбілейных дат для кожнага праваслаўнага хрысціяніна. Належная ўвага была нададзена бясцэннаму набытку беларусаў – 550-годдзю з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, гісторыі і значэнню святой мясціны – 500-гадоваму Жыровіцкаму манастыру. Па гэтай тэме з дакладам “Жыровіцкае Евангелле: гісторыя і сучаснасць” выступіў намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Знакавай датай з’яўляецца і 800-годдзе святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, які застаўся ў памяці вялікім прыкладам пакоры дзеля выратавання свайго народа.

Kaliadnyja-chytanni-3.jpg

Важнай падзеяй мерапрыемства стала ўрачыстая цырымонія перадачы адноўленага напрастольнага Тураўскага крыжа XII–XIII стагоддзяў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэліквія выканана з кіпарысавага дрэва, пакрытага залатымі пласцінамі і каштоўнымі камянямі падобна крыжу, створанаму па замове прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Каштоўнасць з’яўляецца адным са знакаў адраджэння духоўнасці нашай краіны.

Спецыяльна да VI Беларускіх Калядных чытанняў Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізавала тэматычную выставу. На ёй прадстаўлены праекты бібліятэкі па факсімільным перавыданні помнікаў беларускай культуры: Баркалабаўскі летапіс, Тураўскае Евангелле, Жыціе Еўфрасінні Полацкай, Слуцкае Евангелле, Полацкае Евангелле, кніжная спадчына Францыска Скарыны.

Іншыя мерапрыемствы і секцыйныя пасяджэнні VI Беларускіх Калядных чытанняў пройдуць на розных пляцоўках і ў дыстанцыйным фармаце.

Глядзіце таксама рэпартажы тэлеканалаў "АНТ""Беларусь 1".

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам