24 верасня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Закладка для кніг”, на якіх юныя ўдзельнікі зрабілі закладкі-арыгамі.
Каб зрабіць маленькія закладкі ў выглядзе сэрцайка і смайліка, дзецям спатрэбіўся толькі каляровы аркушык і крыху цярпення. Яны навучыліся згінаць паперу па намечаных лініях і складаць арыгінальныя кніжныя закладкі.
На занятках хлопчыкі і дзяўчаткі пазнаёміліся з кнігамі Г.У. Кірычэнкі “Оригами. Большая иллюстрированная энциклопедия” і “Оригами. Чудеса из бумаги”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.