ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае супрацоўніцтва з Рэспублікай Башкартастан
Да 90-годдзя з дня нараджэння Касцюк Валянціны Нікадзімаўны

Творчыя заняткі “Вясёлы снегавік”

Творчыя заняткі “Вясёлы снегавік”
Іншыя навіны

4 снежня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Вясёлы снегавік”, на якіх дзеці зрабілі фігурку снегавіка.

Для вырабу выкарысталі папяроўку, вату, пластыкавую лыжачку і фетр. Старанна падрыхтавалі ўсе дэталі, злучылі іх у адзіную кампазіцыю, і атрымаўся пацешны снегавік у папяроўцы.

Юныя ўдзельнікі даведаліся, калі адзначаецца Сусветны дзень снегавіка, паслухалі казку Уладзіміра Суцеева “Снеговик-почтовик” і адгадалі “зімовыя” загадкі.

Sniehavichok-3.jpg

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Чым заняцца кнігалюбу, калі сіл няма чытаць

24 Сту 2022

Мы ўсё стамляемся. Шчыльны расклад, завалы на працы, стрэс, эмацыйныя перагрузкі і іншыя дробязі жыцця часам адымаюць у нас усякае жаданне займацца нават любімым хобі – і гэта нармальна. Тым больш калі ваша хобі – чытанне. Часам варта зрабіць перапынак у паглынанні выдуманых гісторый і заняцца чым-небудзь іншым, што не зробіць вас меней фанатычным аматарам літаратуры. Прэзентуем вам сем цалкам кніжных актыўнасцей – і гэта нават не чытанне.

Аўтарскі погляд

Арт-кніга “Ясон”

24 Сту 2022

25 студзеня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы-прэзентацыі твора сучаснага выяўленчага і кніжнага мастацтва – арт-кнігі “Ясон”.

Кніжныя выстаўкі

Размова з адвакатам аб абароне праў спажыўцоў

24 Сту 2022

20 студзеня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Абарона праў спажыўцоў: прававыя і практычныя аспекты ”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам