ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сыграць на клавішах душы: у бібліятэцы прэзентавалі нотнае выданне “Олег Молчан. Песни для голоса и фортепиано”
Музейныя заняткі “Дзівосны свет раслін на старонках старых кніг”

Творчыя заняткі “У падарожжа па Млечным шляху”

Творчыя заняткі “У падарожжа па Млечным шляху”
Іншыя навіны

9 красавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “У падарожжа па Млечным шляху”.

Аказваецца, маляваць карціны можна не толькі фарбамі, але і пластылінам. На занятках дзеці асвоілі тэхніку нанясення пластылінавых мазкоў, навучыліся змешваць розныя колеры пластыліну для атрымання незвычайных адценняў. Атрыманыя веды і ўменні яны ўжылі пры стварэнні “касмічнай” карціны з пластыліну.

На старонках кніг пра космас дзеці даведаліся шмат цікавай інфармацыі аб планетах і зорках. Гульня “Праверка раўнавагі” дапамагла выявіць самых спартыўных і вынослівых удзельнікаў.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам