10 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Рыбка”, на якіх дзеці зрабілі аплікацыю з тканіны.
Выразаныя з рознакаляровых кавалачкаў тканіны дэталі яны злучылі паміж сабой у форме рыбкі і прыляпілі на аснову з кардона з намаляваным марскім фонам. Для стварэння эфекту марской хвалі дадалі аб’ёмную джутавую нітку.
Сумесная справа даставіла ўдзельнікам радасць ад творчасці і вясёлы настрой ад зносін адзін з адным.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.