22 мая ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Рамачка для фота”.
Перш чым пачаць рабіць аўтарскую рамачку для фатаграфіі, дзеці старанна прадумалі кожную дэталь будучага вырабу.
З дапамогай драўляных палачак, кардону, яркіх акрылавых фарбаў і ўпрыгожанняў з каляровай паперы і фаамірану дзеці зрабілі арыгінальную фотарамку, якая можа стаць прыгожым аздабленнем для ўлюбёнай фатаграфіі.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.