22 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей чытачоў і ўсіх жадаючых на творчыя заняткі да Дня абаронцаў Айчыны “Пунсовыя ветразі”.
Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства папрактыкуюцца ў вырабе маляўнічай аб'ёмнай аплікацыі. Пад час працы над кампазіцыяй з каляровай паперы дзеці пакажуць свой мастацкі густ і ўяўленне.
Вынікам творчага працэсу стануць незвычайныя падарункі для любых татачкаў і дзядуляў.
Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.