ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння вядомага скульптара
Урачыстая цырымонія ўскладання кветак Янку Купалу з нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння

Творчыя заняткі "Птушачкі"

Творчыя заняткі "Птушачкі"
Іншыя навіны

9 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі "Птушачкі", на якіх маленькія ўдзельнікі стварылі выраб з кардону.

Дзеці навучыліся выразаць, камбінаваць і склейваць дэталі з паперы для скрапбукінгу, каляровага гафрыраванага кардону і драўляных шпажак. Гатовых папяровых птушачак яны замацавалі на пластылінавай аснове.

Юныя ўдзельнікі даведаліся шмат цікавага пра крылатых пеўчых, адгадалі загадкі, пагулялі ў гульні "Прыляцелі птушкі" і "Дзень – ноч".

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам