ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Унікальны помнік рукапіснай спадчыны папоўніў фонды Нацыянальнай бібліятэкі
С. Александровіч як даследчык жыцця і спадчыны Ф. Багушэвіча

Творчыя заняткі “Пачастунак для мамы”

Творчыя заняткі “Пачастунак для мамы”
Іншыя навіны

12 сакавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Пачастунак для мамы”, на якіх дзеці зрабілі аплікацыю з тканіны.

Хлопчыкі і дзяўчынкі выразалі па шаблонах дэталі з рознакаляровых кавалачкаў тканіны, скампанавалі іх у пэўнай паслядоўнасці і прыляпілі на пафарбаваны акрылам кардон.

У выніку, атрымалася вельмі маляўнічае пірожнае – салодкі пачастунак для любімай мамы.

У працэсе заняткаў юныя ўдзельнікі пагулялі ў гульні “Кухцікі” і “Варым кашу”.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам