27 лютага ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Маленькі караблік”, на якіх дзеці зрабілі каляровыя караблікі ў тэхніцы арыгамі, а затым упрыгожылі іх дэкаратыўнымі элементамі: мачтай з каляровымі сцяжкамі, ілюмінатарамі і якарам.
Творчы працэс завяршыўся імправізаваным парадам папяровых караблікаў.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.