ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выдуманыя кнігі ў творах беларускіх пісьменнікаў
Калядныя сустрэчы з кнігай Юі Вісландэр “Мама Му, Крумкач і Каляды”

Творчыя заняткі “Ліст Дзеду Марозу”

Творчыя заняткі “Ліст Дзеду Марозу”
Іншыя навіны

11 снежня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Ліст Дзеду Марозу”.

Напярэдадні зімовых свят існуе цудоўная традыцыя пісаць лісты Дзядулю Марозу. Але ліст без канверта ніяк не можа дайсці да адрасата.

Каб зрабіць канверт, дзецям спатрэбіўся белы аркуш, які яны склалі ў пэўным парадку па намечаных пункцірных лініях. Самаробныя канверцікі ўдзельнікі мерапрыемства ўпрыгожылі выразанымі карцінкамі і пушыстымі сняжынкамі з паперы для скрапбукінгу.

List-DM-1.jpg

Чытанне вершаў з кнігі Андрэя Усачова “Азбука Деда Мороза” і казкі “Морозко”, а таксама ўдзел у рухавай гульні “Ёлачкі-пянькі” дазволілі дзецям акунуцца ў атмасферу надыходзячых свят.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам