ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кот і мышы
Семінар, прысвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне

Творчыя заняткі “Кот і мышы”

Творчыя заняткі “Кот і мышы”
Іншыя навіны

3 красавіка дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей 5–8 гадоў на творчыя заняткі “Кот і мышы”.


Юныя ўдзельнікі творчых заняткаў створаць сваімі рукамі арыгінальную кампазіцыю з чарадзейных папяровых палосак з выявамі ката і мышкі.

Пад час заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць праявіць актыўнасць, самастойна зрабіць штосьці новае і цікавае, выкарыстоўваючы незвычайныя дэталі і дапаўненні. Творчы працэс будзе суправаджацца любімымі музычнымі творамі і эпізодамі з мультфільмаў.

Мерапрыемства замацуе навыкі працы з разнастайным мастацкім матэрыялам, будзе спрыяць развіццю творчых здольнасцей і вобразнага мыслення.

Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Час правядзення: 18.00–19.30.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам