28 мая ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Кеды” ў тэхніцы мадэлявання.
Дзеці навучыліся акуратна згінаць, складаць і склейваць падрыхтаваныя з каляровай паперы шаблоны кедаў. З дадатковымі яркімі элементамі выраб стаў яшчэ больш цікавым і прывабным.
Юныя ўдзельнікі асвоілі на занятках навыкі шнуроўкі і пагулялі ў вясёлыя гульні “Зашнуруй шнуркі” і “Моднае адзенне”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.