13 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Едзем, лятаем, плывём”.
Адправіцца ў займальнае падарожжа, пераадольваючы вялікія адлегласці, можна на розных відах транспарту. На якім з іх падарожнічаць хутчэй, зручней і цікавей, удалося даведацца вельмі проста. Трэба было толькі разгадаць загадкі, паўдзельнічаць у пазнавальнай гульні “Эвалюцыя транспарту” і стаць адважным капітанам або пілотам ў рухавых гульнях.
Канчатковы выбар увасобіўся ў маляўнічай аб'ёмнай аплікацыі, выкананай з кардона і паперы.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі.
Матэрыял прадстаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.