14 жніўня дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей на творчыя заняткі “Жыхары Афрыкі”.
Заняткі дапамогуць хлопчыкам і дзяўчынкам засвоіць новыя спосабы ў тэхніцы аплікацыі і дазволяць кожнаму юнаму ўдзельніку стварыць сваю непаўторную кампазіцыю.
Дзеці прымуць удзел у вясёлых рухавых гульнях, а таксама адгадаюць загадкі пра жывёл паўднёвых краін.
Заняткі праводзіцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 34.