26 сакавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Дзіўны парасончык”.
Стварэнне вырабу ў тэхніцы аб’ёмнай аплікацыі стала для дзяцей займальнай справай. Выкарыстоўваючы кругі каляровай паперы і кардон, яны праявілі фантазію і зрабілі яркі парасончык, упрыгожыўшы яго банцікам з атласнай стужкі.
Юныя ўдзельнікі чыталі вершы, слухалі песенькі і дружна гулялі ў гульню “Гольф”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.