ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі “Вандроўка па Мінску разам з Ф. Скарынам”
У ВД «Звязда» выйшла кніга вершаў дзіцячага паэта Віктара Кудлачова

Творчыя заняткі “Дрэўца”

Творчыя заняткі “Дрэўца”
Іншыя навіны

26 лістапада ў дзіцячым пакоі займальна і пазнавальна прайшлі творчыя заняткі “Дрэўца”, на якіх юныя ўдзельнікі зрабілі выраб з прыроднага матэрыялу.

На занятках юныя ўмельцы праявілі свае мастацкія здольнасці: выкарыстоўваючы сухія галінкі дрэў, шкарлупіну арэха, пластылін, шпагат і гафрыраваную паперу, зрабілі арыгінальны выраб − дрэўца.

Дзеці разгадалі загадкі пра дрэвы і паўдзельнічалі ў вясёлых музычных фізкультхвілінках.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам