13 мая ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Домік для птушачак”, на якіх дзеці стварылі прыгожую вясеннюю кампазіцыю.
Шпакоўню маленькія ўмельцы зрабілі з пачка для запалак. Дрэва з аб’ёмнай зялёнай лістотай розных адценняў выразалі з каляровай і гафрыраванай паперы.
Арыгінальная аплікацыя, пазнавальны аповед пра шпакоў і рухавая музычная гульня “Птушачкі” дапамаглі стварыць цудоўны настрой.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.