27 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Чмялі на канюшыне”, на якіх дзеці стварылі выраб у змешанай тэхніцы.
Праявіўшы фантазію і творчыя здольнасці, удзельнікі зрабілі яркія і маляўнічыя міні-карціны з выявай летняй палянкі. Усе дэталі аплікацыі былі старанна прадуманы і выкананы з вялікай акуратнасцю і стараннем. У выніку ўсе працы ў атрымаліся яркія, цікавыя і непаўторныя.
Дружна і весела дзеці адгадалі загадкі пра насякомых і пагулялі ў рухавую гульню “Кветкі і пчолы”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.