ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Напрадвесні беларускай навукі
Спажывец і яго правы: да Сусветнага дня абароны правоў спажыўца

Творчыя заняткі “Анёлак”

Творчыя заняткі “Анёлак”
Іншыя навіны

8 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Анёлак”.

Маленькія ўдзельнікі паслухалі невялікія гісторыі, вершы з кнігі Алены Якімавай “Ангел по небу летел”.

Выкарыстоўваючы для вырабу белую і каляровую гафрыраваную паперу, кардон, глітэрную плёнку з блішчынкамі, дзеці стварылі аб’ёмную фігурку анёла і ўпрыгожылі цёмна-сіняе неба яркімі залатымі зоркамі і белымі сняжынкамі.

2-aniolak.jpg

Выяўляючы спрыт і кемлівасць, хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паўдзельнічалі ў рухомых гульнях.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам