ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адкрылася выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Карпаратыўны выезд работнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Творчыя сустрэчы ў музеі кнігі

Творчыя сустрэчы ў музеі кнігі
Іншыя навіны

У першы месяц лета юныя сябры бібліятэкі наведалі творчыя сустрэчы ў музеі кнігі.

Праляцеў першы летні месяц – чэрвень. Крыху сумна, але той, хто весела бавіў час, назаўжды захавае ўспаміны пра цудоўна праведзеныя дні.

2022 год – юбілейны год для Нацынальнай бібліятэкі Беларусі, таму адбываецца яшчэ больш цікавых мерапрыемстваў і праектаў. Летам мы працягнулі цыкл музейных чытанняў і прапанавалі далучыцца да іх усіх жадаючых.

Актыўнымі ўдзельнікамі летніх чытанняў у чэрвені сталі дзеці школьных аздараўленчых летнікаў сярэдніх школ г. Мінска № 172, № 114 і № 196. Юныя сябры наведалі не толькі летнія чытанні ў музеі кнігі, але таксама далучыліся і да музейных заняткаў “Як да нас прыйшла кніга”, “Францыск Скарына – беларускі першадрукар”, “Васковыя таблічкі”, “Па старонках «Малой падарожнай кніжкі» Францыска Скарыны”.

Запрашаем дзяцей наведаць летнія чытанні ў музеі кнігі ў жніўні. Сачыце за анонсам.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам