ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка пленэрных работ навучэнцаў
Прэзентацыя кнігі “Последний приют солдата”

Творчы вечар Сяргея Шыла

Творчы вечар Сяргея Шыла
Іншыя навіны

14 лістапада а 17-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346) пройдзе творчы вечар мастака, барда і паэта Сяргея Шыла.


Сустрэча арганізавана ў рамках праекта мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкельштэйн “Разумны метал”.

Паэтычная грань асобы Сяргея Шыла выявілася ў вершах і песнях болем пра Афган. Тая ж тэматыка раскрыла і яго мастацкія здольнасці, чым прынесла ўсебакова таленавітаму чалавеку вядомасць і прызнанне ў творчых колах.

У творчы свет Сяргей Шыла ўвайшоў дзякуючы захапленню калекцыянаваннем з наступным адкрыццём уласнага музея. На шляху самавызначэння яму прыходзілася працаваць і цесляром, і сталяром, і майстрам, быў ён і дырэктарам фірмы. Сёння гэты чалавек паўстае перад намі мастаком, які робіць творы мастацтва з простага, укладваючы новы, глыбокі сэнс у прадметы, формы, колеры, словы і ноты.

Гаворачы пра творчасць Сяргея Шыла, мастацтвазнавец Ларыса Фінкельштэйн адзначае: “Яго выстаўкі і песні – гэта своеасаблівы музычна-паэтычны пластычны тэатр, новая форма аўтарскага стварэння выяў і іх выражэння. За што б ён ні ўзяўся – гэта заўсёды крэатыўна, таленавіта, свежа, востра і нечакана”.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам