ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
І наш “Бэўвульф”
Што яшчэ ёсць пра беларусаў?

Творчы вечар А. Бутэвіча і прэзентацыя “Таямніц Нясвіжскага замка”

Творчы вечар А. Бутэвіча і прэзентацыя “Таямніц Нясвіжскага замка”
Іншыя навіны

27 чэрвеня ў галерэі “Лабірынт” адбыўся творчы вечар пісьменніка Анатоля Бутэвіча і прэзентацыя яго новай кнігі.


На творчым вечары Анатоль Іванавіч прадставіў сваю новую кнігу “Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем”, якая выйшла ў выдавецкім доме “Звязда”. На яе старонках аўтар апавядае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі.

На мерапрыемстве выступілі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, дырэктар выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Нясвіжскага раённага савета дэпутатаў Валерый Лазюк, пісьменнік, паэт, публіцыст, журналіст, галоўны дырэктар радыёстанцыі “Беларусь” Навум Гальпяровіч, народная артыстка Беларусі, прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыя Захарэвіч, аўтар кнігі серыі “Сем цудаў Беларусі”, дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст і крытык Анатоль Бутэвіч і іншыя.

З юбілеем і выданнем новай кнігі пісьменніка прыйшлі павіншаваць сябры, калегі і аматары яго творчасці. У адрас Анатоля Бутэвіча гучалі шчырыя віншаванні. Аўтар кнігі “Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем” падзяліўся з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад працы над творам і раздаў усім жадаючым аўтографы.

Творчыя нумары для гасцей вечара выканалі вакальная група народнага ансамбля народнай песні “Гаманіна” і студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, удзельнік вакальнай студыі “Шанс” Мікіта Дубко.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам