ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музей, Дняпро і родная хата
Удзел у Каладзееўскіх чытаннях

Творчая сустрэча з Вячаславам Бандарэнкам

Творчая сустрэча з Вячаславам Бандарэнкам
Іншыя навіны

4 снежня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца творчая сустрэча і прэзентацыя кнігі Вячаслава Бандарэнкі “Полководцы и военачальники Первой мировой войны – уроженцы Беларуси”, якая выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда”.


Кніга распавядае пра лёсы генералаў беларускага паходжання, якія дасягнулі найвышэйшых ступеняў адрознення ў расійскай арміі ў перыяд Першай сусветнай вайны 1914–1918 гг.

З цягам часу імёны гэтых людзей былі амаль забыты. Сёння мы шануем іх памяць і аддаём належнае тым, хто назаўжды застаўся верны прысязе і афіцэрскаму гонару. Гэта кніга – сціплая даніна павагі тым, хто сумленна і храбра выконваў свой воінскі абавязак у 1914–1918 гг.

Тэлефоны для даведак: (8 0 17) 293 27 56, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам