ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навагодні ранішнік для дзяцей
Калядная зорка

Творчая лабараторыя па фарміраванні БД “Вучоныя Беларусі”

Творчая лабараторыя па фарміраванні БД “Вучоныя Беларусі”
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 27 снежня адбылася творчая лабараторыя па фарміраванні карпаратыўнай базы даных “Вучоныя Беларусі”.


Мерапрыемства было падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) пры ўдзеле камітэта па каталагізацыі Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў бібліятэк ВНУ г. Мінска і г. Магілёва.

З паведамленнямі пра падыходы да стварэння базы даных выступілі:

  • Кузьминич Т. В., заместитель директора НББ по информационным ресурсам;
  • Бушило Л. Л., заведующая отделом ведения национальной базы данных авторитетных записей НББ;
  • Петровская З. А., главный библиотекарь отдела библиотечно-информационных технологий НББ;
  • Кажуро И. П., главный библиограф отдела ведения национальной базы данных авторитетных записей НББ;
  • Сенько М. В., заместитель директора Фундаментальной библиотеки Белорусского государственного университета.

Былі разгледжаны пытанні сучаснага стану базы даных і перспектывы яе развіцця, раскрыты пошукавыя магчымасці, асноўныя этапы збору і прадстаўленні фактаграфічнага масіву.

Творчая лабараторыя дазволіла рэальным і патэнцыяльным удзельнікам праекта пазнаёміцца з прынятымі метадычнымі падыходамі і новымі рашэннямі вядзення базы даных, абмяняцца назапашаным вопытам па рабоце з прафесарска-выкладчыцкім саставам ВНУ. Былі выказаны прапановы аб неабходнасці арганізацыі Каардынацыйнай рады па стварэнні карпаратыўнай базы даных “Вучоныя Беларусі", наладжванні аператыўнай зваротнай сувязі з усімі ўдзельнікамі праекта.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам