ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае
Лепшыя кнігі Беларусі – 2016

Творчасць Тараса Шаўчэнкі вачыма юных мастакоў

Творчасць Тараса Шаўчэнкі вачыма юных мастакоў
Іншыя навіны

9 сакавіка ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Творчасць Тараса Шаўчэнкі вачыма юных мастакоў”.


Мерапрыемства прысвечана дню нараджэння вялікага ўкраінскага паэта і мастака Т.Р. Шаўчэнкі (1814–1861). Гэтую памятную дату адзначаюць не толькі ва Украіне, на радзіме Вялікага Кабзара, але і ў многіх краінах свету, дзе жывуць украінцы, у тым ліку і ў Беларусі.

На выстаўцы будуць прадстаўлены малюнкі навучэнцаў мінскіх мастацкіх школ, студый, цэнтраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – удзельнікаў і пераможцаў I і II Мінскіх Шаўчэнкаўскіх конкурсаў малюнкаў, на якіх было прадстаўлена больш за 220 работ.

Выстаўка пазнаёміць гасцей з творчасцю будучых мастакоў, якія ў сваіх працах прадэманстравалі веды па творчасці Т. Шаўчэнкі, імкнуліся адлюстраваць свет яго герояў, паказаць рэальную карціну народнага жыцця, светлыя і гераічныя яго бакі.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх). Экспазіцыя будзе размешчана тут да канца сакавіка.

Уваход на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі – цэнтральны. З 10 сакавіка ўваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам