ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Атмасфера прыгажосці
Роўныя магчымасці – для ўсіх!

Цырымонія перадачы кніг бібліятэкам

Цырымонія перадачы кніг бібліятэкам
Іншыя навіны

29 лістапада ў галерэі “Лабірынт” адбылася цырымонія перадачы Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Мінску – выдання “Живая вера. Ветка” бібліятэкам Беларусі.


Пад час мерапрыемства, якое было падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь і выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, адбылася перадача кніг “Живая вера. Ветка” рэспубліканскім, абласным і раённым бібліятэкам Беларусі, а таксама бібліятэкам устаноў адукацыі і культуры.

Кніга-фотаальбом “Живая вера. Ветка” не мае аналагаў не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ў свеце. Выданне раскрывае мастацкую культуру і творчасць унікальнага рэгіёна на паўднёвым усходзе Беларусі – стараверскай Веткі – гістарычнага цэнтра царкоўнага расколу канца XVII–XVIII стагоддзя.

Стараверская культура Веткі развівалася на мяжы трох усходнеславянскіх народаў і паклала пачатак уласным унікальным традыцыям, стала глыбока арыгінальнай з’явай у гісторыі мастацтва Беларусі. Мясцовыя майстры стварылі непаўторную Веткаўскую іканапісную школу, а таксама мясцовы стыль, які праявіўся ва ўсіх відах мастацкай творчасці – ва ўпрыгожванні дамоў, у залочанай разьбе драўляных ківотаў, у творах, выкананых у тэхніцы чаканкі, залачэння і серабрэння, чэрні і гравіроўкі, у залатым шыцці і шыцці жэмчугам і бісерам.

Цэнтральнае месца ў кнізе, безумоўна, займае веткаўская іканапісная традыцыя, якая ўвасабляе ў сабе космас духоўнага жыцця старавераў. Вобразны лад веткаўскіх ікон незвычайны для сучаснай свядомасці. Светлы, радасны характар іканапіснай творчасці адлюстроўвае энергію і жыццялюбства.

Выданне змяшчае раздзелы, прысвечаныя іканапісу, залачонай разьбе, шыццю, мастацтву златакавалёў і ліццю, а таксама невялікі гістарычны агляд. Тэксты і ілюстрацыі ўнікальнай кнігі адкрываюць жывую сувязь часоў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам