13 лютага 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў ходзе візіту дэлегацыі Ісламскай Рэспублікі Іран на чале з міністрам гандлю Ірана М. Мір-Каземі адбылася цырымонія падпісання выніковага Мемарандума ў рамках заключнага пасяджэння змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва.
Падпісанне выніковага Мемарандума – лагічны крок на шляху развіцця партнёрскіх і сяброўскіх сувязяў паміж краінамі. З беларускага боку Мемарандум падпісаў міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь А.М. Русецкі, з іранскага – міністр гандлю Ісламскай Рэспублікі Іран М. Мір-Каземі.