ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Эстафета “Полымя міру” крочыць па сталіцы
На лавачцы летнім днём кніжку ў рукі мы бяром!

Цуды побач з намі!

Цуды побач з намі!
Іншыя навіны

18 чэрвеня ў музеі кнігі на занятках “Папяровыя цуды” ўдзельнікам было прапанавана абмеркаваць: што будзе больш карысна купіць – кнігу альбо торт; што больш неабходна мець для баўлення часу – кнігу, камп’ютар альбо тэлевізар. Дзеткі знаходзілі ўсе плюсы і мінусы прапанаваных прадметаў, выказваліся, спрачліся і падводзілі вынікі. Трэба адзначыць, што ў гэтых спрэчках кніга перамагла. Удзельнікі прызналі яе карысць і абгрунтавана даказалі.

У якасці творчага задання дзецям было прапанавана зрабіць сваімі рукамі мініяцюрныя кнігі.

На фота: удзельнікі заняткаў “Папяровыя цуды” – вучні сярэдняй школы № 172 г. Мінска.

Заняткі арганізаваны ў межах праекта “У госці да кніг”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам