ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мінскія экскурсаводы наведалі выстаўку “Сімвал беларускай нацыянальнай культуры”
Да 105-годдзя з дня нараджэння М.П. Сергеенкі, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

Цудоўны свет любоўю мацярынскай

Цудоўны свет любоўю мацярынскай
Іншыя навіны

14 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося святочнае мерапрыемства “Цудоўны свет любоўю мацярынскай”, прысвечанае Дню маці.

У адрас маці прагучалі віншаванні першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Максіма Сакалова.

Музычным падарункам для гасцей стала выступленне таленавітых дзяцей сталіцы, а таксама заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алёны Ланской і ансамбля “Верасы”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Дарагія і мілыя калегі, віншуем вас з Днём маці і жадаем моцнага здароўя, павагі, шчырай любві вашых дзяцей і сямейнага шчасця!

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам