ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка на ХХIХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Сустрэча з адвакатам, прысвечаная завяшчанню, спадчыне, дарэнню

“Цікава пачытаць”: кнігі “Подарок для слонёнка” і “Всего один апельсин”

“Цікава пачытаць”: кнігі “Подарок для слонёнка” і “Всего один апельсин”
Іншыя навіны

19 сакавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі цыкла “Цікава пачытаць”, на якіх дзеці пазнаёміліся з кнігамі Анастасіі Гундэр “Подарок для слонёнка” і “Всего один апельсин”.

Дзеці даведаліся пра няўрымслівае сланяня, на якое ўсе сварыліся за тое, што яно гучна тупала. На дапамогу сланяняці прыйшоў крот-шавец і яго сям’я. Ён змайстраваў тапкі з дзьмухаўцоў, у якіх сланяня стала лётаць, як матылёк.

Разгледзеўшы маляўнічыя ілюстрацыі, дзеці намалявалі галоўнага героя гісторыі – пацешнае сланяня.

З пазнавальнай кнігі “Слоны” юныя ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавай інфармацыі аб гэтых дзіўных жывёлах.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам