ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з пісьменніцай Надзеяй Ясмінска
Арт-кніга “Ясон”

“Цікава пачытаць”: кніга Холі Веб “Щенок Оскар, или Секрет счастливого Рождества”

“Цікава пачытаць”: кніга Холі Веб “Щенок Оскар, или Секрет счастливого Рождества”
Іншыя навіны

22 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Холі Веб “Щенок Оскар, или Секрет счастливого Рождества”.

Павучальная гісторыя пра дружбу шчаняці-далмаціна па імі Оскар і дзяўчынкі Ханны выклікала ў дзяцей непадробную цікавасць. Галоўная гераіня кнігі паказала добры прыклад чулых і клапатлівых адносін да свайго гадаванца, які стаў для яе верным і надзейным сябрам.

На занятках удзельнікі даведаліся, што далмацінцы нараджаюцца цалкам беласнежнымі, а цёмныя плямкі з’яўляюцца ў іх толькі праз некаторы час.

Дружна і весела хлопчыкі і дзяўчаткі пагулялі ў рухавую гульню “Сабачка” і зрабілі фігурку шчаняці-далмацінца ў тэхніцы арыгамі.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам