ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэалізуецца стратэгія развіцця УДК на беларускай мове
“…Каждому засобно нинешним и на потом будучим”: да 455-годдзя Статута ВКЛ 1566 г.

“Цікава пачытаць”: кніга І. Юркіна “Малекулы ў дзіравых ботах”

“Цікава пачытаць”: кніга І. Юркіна “Малекулы ў дзіравых ботах”
Іншыя навіны

23 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе апавяданняў І.З. Юркіна “Малекулы ў дзіравых ботах”.

Разглядаючы маляўнічыя ілюстрацыі, дзеці з цікавасцю слухалі пацешныя гісторыі, якія адбываліся з галоўнымі героямі кнігі. Яны не толькі даведаліся, як запомніць хімічную формулу і здзейсніць адкрыццё ў навуцы, але і намалявалі аднаго з пацешных персанажаў кнігі – вясёлае пудзіла.

У займальнай гульні-эстафеце “Рыбакі і рыбкі” ўдзельнікі, пераўвасобіўшыся ў рыбаловаў, праявілі спрыт, кемлівасць і ўменне гуляць у камандзе.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам