ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Акцыя ад "Галіяфаў": "Вясна з кнігай"
Віншуем Галіну Канстанцінаўну Кулагу, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, з 80-годдзем!

“Цікава пачытаць”: кніга “Агата і яе чарадзейныя рэчы”

“Цікава пачытаць”: кніга “Агата і яе чарадзейныя рэчы”
Іншыя навіны

6 сакавіка ў дзіцячым пакоі на занятках “Цікава пачытаць” дзеці даведаліся пра фантазіі жыццярадаснай дзяўчынкі Агаты – галоўнай гераіні кнігі Віктара Старыкава “Агата і яе чарадзейныя рэчы”.

Незвычайныя і дзіўныя персанажы паўсталі ў маляўнічых кніжных ілюстрацыях. Любімым героем дзяцей стаў чарадзейны дракончык Верыці, які вучыць сяброўству і адданасці.

Пераўвасобіўшыся ў юных дызайнераў, удзельнікі навучыліся маляваць прыгожыя сукенкі Агаты, а пасля дружна стварылі “праўдзівыя” пацеркі.

Заняткі атрымаліся вясёлымі і займальнымі.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам