21 мая на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы адбыўся трэнінг па рабоце з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Трэнінг быў арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЦГБ імя Я. Купалы.
У рамках трэнінгу спецыялісты аддзела камплектавання электронных інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Рудкоўская і Сяргей Багдановіч прадставілі сервісныя магчымасці баз даных “Інтэгрум” і электронна-бібліятэчнай сістэмы IQlib, прадэманстравалі тэхналагічныя асаблівасці пошуку інфармацыі.