ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пераможца прэміі “Дэбют” распавяла пра каханне, любімыя кнігі і пра тое, як патраціць $ 2 тысячы прызавых
Выдадзены зборнік матэрыялаў ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

ТІБО-2019: Нацыянальная бібліятэка на міжнародным форуме

ТІБО-2019: Нацыянальная бібліятэка на міжнародным форуме
Іншыя навіны

9 красавіка прайшло адкрыццё спецыялізаванай выстаўкі XXVI Міжнароднага форума па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях “ТІБО-2019”.

На цэнтральным стэндзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла мультымедыйны праект “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”.

Электроннае выданне з’яўляецца сумесным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

На двух дысках размешчаны копіі каля 2 400 нумароў газет (амаль 80 назваў), якія выходзілі ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі і за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

У DVD уключаны газеты, якія былі выдадзены ў Мінску, Вільні, Віцебску, Магілёве, Гродне, Гомелі, Бабруйску, Маскве, Оршы, Смаленску, Варшаве, Мазыры, Полацку, Маладзечне, Рагачове.

Кантэнт электроннага выдання складае прэса розных грамадска-палітычных сіл – ад хрысціянска-дэмакратычнай “Krynica” да бальшавіцкай “Звезды” – пераважна на рускай і беларускай мовах, і прадстаўлены толькі 2 выданні на польскай мове: “Dziennik Grodzieński” (“Гродзенская газета”, Гродна) і “Głos robotniczy” (“Рабочы голас”, Вільня). Віленскія выданні “Homan” і “Krynica” надрукаваны лацінскім шрыфтам і кірыліцай. Інтэрфейс двухмоўны: інфармацыя прадстаўлена на беларускай і рускай мовах.

Мультымедыйны праект “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” разлічаны на навукоўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў, а таксама на ўсіх зацікаўленых айчыннай гісторыяй.

На цэнтральным стэндзе таксама прадстаўлены іншыя праекты бібліятэкі: вэб-навігатар па беларусазнаўчых рэсурсах – “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” і online-служба “Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, якая забяспечвае аддалены доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў “алмаза ведаў”, сусветных вытворцаў і арганізацый-партнёраў. Тут жа можна даведацца больш пра партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які ў мінулым годзе ўвайшоў у шорт-ліст міжнароднага конкурсу лічбавых інавацый ААН.

Наведаць выстаўку можна да 12 красавіка.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам